Пантыфік правёў міждыкастэрыяльную сустрэчу
Святы Айцец склікаў сустрэчу кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай курыі.
Марыя Валодзіна – Vatican News
У панядзелак 21 лістапада 2022 года адбылася міждыкастэрыяльная сустрэча з Францішкам.
Нарады такога роду адбываюцца ў Ватыкане два-тры разы на год. У іх прымаюць удзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў. Сустрэчы праходзяць за зачыненымі дзвярыма. Падчас іх вядзецца гаворка пра актуальныя праблемы Касцёла і ставяцца асноўныя задачы, што знаходзяцца ў кампетэнцыі структур Рымскай курыі.
21 лістапада 2022, 13:21