Папа ўшанаваў памяць ахвяр Галадамору і агрэсіі супраць Украіны
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Будзем памятаць пра змучаную Украіну. На гэту суботу выпадае гадавіна жахлівага генацыду Галадамору, масавага забойства голадам у 1932-1933 гадах, штучна справакаванага Сталіным. Молімся за ахвяр гэтага генацыду і молімся за шматлікіх украінцаў, дзяцей і жанчын, пажылых людзей, немаўлят, якія сёння перажываюць пакуты агрэсіі”, - сказаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 23 лістапада 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.
Перад гэтым Пантыфік скіраваў таксама прывітанне ўдзельнікаў і заўзятарам Чэмпіянату свету па футболе, які распачаўся ў Катары. Ён пажадаў, каб гэта падзея стала “нагодай для сустрэчы і згоды паміж народамі, спрыяючы братэрству і міру”. “Давайце будзем маліцца за мір у свеце і за завяршэнне ўсіх канфліктаў, асабліва памятаючы пра жахлівыя пакуты дарагога і змучанага ўкраінскага народа”, - дадаў Святы Айцец.