UKRAINE-CRISIS/POPE UKRAINE-CRISIS/POPE 

Папа ўшанаваў памяць ахвяр Галадамору і агрэсіі супраць Украіны

Папа заклікаў памятаць пра пакуты ўкраінскага народа, узгадаўшы таксама ахвяр Галадамору, назваўшы яго генацыдам. Ён пажадаў, каб Чэмпіянат свету па футболе стаў нагодай для сустрэчы паміж народамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Будзем памятаць пра змучаную Украіну. На гэту суботу выпадае гадавіна жахлівага генацыду Галадамору, масавага забойства голадам у 1932-1933 гадах, штучна справакаванага Сталіным. Молімся за ахвяр гэтага генацыду і молімся за шматлікіх украінцаў, дзяцей і жанчын, пажылых людзей, немаўлят, якія сёння перажываюць пакуты агрэсіі”, - сказаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 23 лістапада 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Перад гэтым Пантыфік скіраваў таксама прывітанне ўдзельнікаў і заўзятарам Чэмпіянату свету па футболе, які распачаўся ў Катары. Ён пажадаў, каб гэта падзея стала “нагодай для сустрэчы і згоды паміж народамі, спрыяючы братэрству і міру”. “Давайце будзем маліцца за мір у свеце і за завяршэнне ўсіх канфліктаў, асабліва памятаючы пра жахлівыя пакуты дарагога і змучанага ўкраінскага народа”, - дадаў Святы Айцец.
 

23 лістапада 2022, 10:33