Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, per coro maschile e orchestra
Расклад Падкасты
Францішак з Архіепіскапам Кіева-Галіцкім Святаславам Шаўчуком Францішак з Архіепіскапам Кіева-Галіцкім Святаславам Шаўчуком 

Папа сустрэўся з кіраўніком Грэка-Каталіцкай Царквы Украіны

Падчас адмысловай аўдыенцыі Архіепіскап Кіева-Галіцкі распавёў Святому Айцу аб тым, што Украінская Грэка-Каталіцкая Царква засталася блізкай да людзей, а ўсе храмы і будынкі сталі прытулкамі.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Сустрэча праходзіла ў бібліятэцы Апостальскага палаца. Яна стала першай з пачатку вайны.

Як паведаміў сакратарыят Архіепіскапа Кіева-Галіцкага, Папа запэўніў у прыхільнасці Святога Пасада міру і заклікаў Украінскую Грэка-Каталіцкаю царкву быць побач з насельніцтвам.

Шаўчук падзякаваў Францішку за ўсё, што было зроблена для спынення вайны, вызвалення закладнікаў і палонных, а таксама атрымаў запэўненне Пантыфіка ў тым, што ён не перастае быць побач з украінскім народам у малітве і на справе.

Украінскі іерарх прынёс на аўдыенцыю асколак расійскай міны, якая ў сакавіку 2022 года разбурыла фасад грэка-каталіцкай царквы ў Ірпіне. Ён падзяліўся тым, што бачыў на тэрыторыях, найбольш пацярпелых ад вайны. “Я распавёў Папу аб служэнні нашых біскупаў, святароў, законнікаў і законніц на акупаваных тэрыторыях. Я патлумачыў, што кожны наш сабор, царква і манастыр сталі цэнтрамі прытулку, прыёму і гуманітарнай дапамогі,” - прызнаўся іерарх.

08 лістапада 2022, 11:55
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031