Папа сустрэўся з кіраўніком Грэка-Каталіцкай Царквы Украіны
Марыя Валодзіна – Vatican News
Сустрэча праходзіла ў бібліятэцы Апостальскага палаца. Яна стала першай з пачатку вайны.
Як паведаміў сакратарыят Архіепіскапа Кіева-Галіцкага, Папа запэўніў у прыхільнасці Святога Пасада міру і заклікаў Украінскую Грэка-Каталіцкаю царкву быць побач з насельніцтвам.
Шаўчук падзякаваў Францішку за ўсё, што было зроблена для спынення вайны, вызвалення закладнікаў і палонных, а таксама атрымаў запэўненне Пантыфіка ў тым, што ён не перастае быць побач з украінскім народам у малітве і на справе.
Украінскі іерарх прынёс на аўдыенцыю асколак расійскай міны, якая ў сакавіку 2022 года разбурыла фасад грэка-каталіцкай царквы ў Ірпіне. Ён падзяліўся тым, што бачыў на тэрыторыях, найбольш пацярпелых ад вайны. “Я распавёў Папу аб служэнні нашых біскупаў, святароў, законнікаў і законніц на акупаваных тэрыторыях. Я патлумачыў, што кожны наш сабор, царква і манастыр сталі цэнтрамі прытулку, прыёму і гуманітарнай дапамогі,” - прызнаўся іерарх.