Пантыфік: слабавідушчыя - канструктыўная сіла грамадства
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Вельмі часта, заўважыў Папа, людзі з абмежаванымі магчымасцямі атаясамліваюцца “з ідэяй патрэбы, дапамогі, а часам і з пэўным піетызмам”. Касцёл глядзіць на гэта інакш: “хрысціянскі погляд на няпоўнаспраўнасць больш не з’яўляецца і не павінен быць піетызмам і гіпертрафіраванай апекай, але ўсведамленнем таго, што далікатнасць, прынятая з адказнасцю і салідарнасцю, з’яўляецца рэсурсам для ўсяго грамадскага цела і для касцёльнай супольнасці”.
Францішак перакананы, што людзі з абмежаваннямі зроку “знаходзяцца ў авангардзе стварэння інклюзіўных супольнасцей, дзе кожны з’яўляецца ўдзельнікам, не саромеючыся сваіх абмежаванняў і слабасцей, супрацоўнічаючы з іншымі, дапаўняючы і падтрымліваючы адно аднаго”.
Давяраючы асацыяцыю, якой сёлета споўнілася сто гадоў, апецы святой Люцыі, Папа заклікаў яе чальцоў “ісці наперад з усё больш і больш канструктыўным, ініцыятыўным стылем, як сіла, якая перадае давер і надзею”.