Кніга Францішка Ісці разам. Словы і разважанні аб сінадальнасці Кніга Францішка Ісці разам. Словы і разважанні аб сінадальнасці 

Ісці разам: кніга Францішка пра сінадальнасць

Ісці разам. Словы і разважанні аб сінадальнасці (Camminare insieme. Parole e riflessioni sulla sinodalità) – так называецца кніга за подпісам Папы Францішка, якая выйшла ў Ватыканскім выдавецтве (LEV).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэзентацыя выдання прайшла 30 лістапада 2022 года ў Палаца Піа – штаб-кватэры СМІ Святога Пасада. У яго ўвайшлі выступленні Святога Айца на Сінодах ад яго абрання да сённяшняга дня.

“Карысная кніга”, - так ахарактарызаваў зборнік дырэктар L’Osservatore Romano Андрэа Монда. “Гэта дарога, на якой Папа просіць нас застацца, менавіта там, дзе знаходзяцца людзі”, - дадаў журналіст, каментуючы вокладку, дзе змешчана выява старажытнай вуліцы Рыма.

Публікацыя ўяўляе сабой сапраўдны кампендыум, адрасаваны ўсім ахрышчаным, каб дапамагчы ім лепш зразумець сінадальны працэс, - заўважыў кардынал Марыа Грэк, Генеральны сакратар Сінода, які стаў галоўным спікерам на прэзентацыі.

“Францішак з’яўляецца Папам сінадальнасці”, - звярнула ўвагу сястра Наталі Бэкар, падсакратар Генеральнага сакратарыята Сінода, цытуючы прадмову да кнігі. Гартаючы старонку за старонкай можна нанова перажываць пантыфікат Францішка і адкрываць, што сінадальнасць з’яўляецца краевугольным каменем яго вучэння. Прычым Пантыфік не задавальняецца словамі аб сінадальнасці; ён рэалізуе іх на практыцы.

“Для Папы сінадальнасць з’яўляецца таксама спосабам перадачы веры сёння: таму ён запрашае нас паразважаць над важнасцю разумення таго, што справа не толькі ў правядзенні Сінода, але і ў тым, каб стаць Сінодам”, - заўважыла сястра Наталі.
 

01 снежня 2022, 10:03