Пантыфік папрасіў маліцца за Бэнэдыкта XVI і за мір ва Украіне
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Хацеў бы прасіць вас усіх асаблівым чынам маліцца за Папу-эмерыта Бэнэдыкта, які ціха падтрымлівае Касцёл. Памятайце пра яго, ён вельмі хворы. Просім Пана, каб суцешыў яго і падтрымаў у гэтым сведчанні любові да Касцёла да канца”, - звярнуўся да прысутных у Зале Паўла VI Францішак.
“Няхай Бэтлеемскае Дзіця дае вам сваё святло і суцяшэнне. Няхай адорыць змучаную Украіну, прыгнечаную жорсткасцю вайны, жаданым мірам”, - маліўся Святы Айцец.
Францішак наведаў 28 снежня 2022 года ў Ватыкане цяжка хворага Бэнэдыкта XVI. Здароўе 95-гадовага Папы-эмерыта ў апошнія гадзіны пагоршылася “з прычыны сталага ўзросту”, - сказаў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду. “Сітуацыя на дадзены момант застаецца пад кантролем, ён знаходзіцца пад пастаянным наглядам медыкаў”, - дадаў Матэа Бруні.