Францішак падчас сустрэчы з італьянскімі пажарнымі. Архіўнае фота Францішак падчас сустрэчы з італьянскімі пажарнымі. Архіўнае фота 

Пантыфік: пажарны – гэта місія служэння людзям у час патрэбы

10 снежня 2022 года ў Ватыкане Францішак сустрэўся з італьянскімі пажарнымі, якім падзякаваў за “самаадданасць, аператыўнасць, самаахвярнасць і смеласць”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа заўважыў, што з хрысціянскага пункту гледжання гэта прафесія “знаходзіць адпаведнік у прыпавесці пра Добрага Самараніна”, які “вучыць нас выйсці за межы надзвычайнай сітуацыі і падрыхтаваць умовы для вяртання да нармальнага жыцця”.

“Ваша прафесія з'яўляецца адной з тых, якія маюць характар місіі: місіі служэння людзям у час патрэбы, ад малых да вялікіх надзвычайных сітуацый; місіі служэння годнасці людзей, якія ніколі не павінны быць пакінуты ў час цяжкасцей; місіі служэння агульнаму дабру грамадства, якое, асабліва ў час крызісу, які мы перажываем, мае патрэбу ў разумных, надзейных сілах”, - звярнуў увагу Пантыфік.

Віншуючы італьянскіх пажарных з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння, Францішак правёў аналогію паміж іх працай і місіяй Езуса: “Ён прыйшоў, каб дапамагчы нам у небяспецы, каб выратаваць нас, і зрабіў Ён гэта самым радыкальным чынам, ведаючы, што павінен аддаць сваё жыццё за наша збаўленне”.

“Няхай гэта вялікая хрысціянская ўрачыстасць стане для кожнага нагодай адкрыць і адчуць, наколькі Бог любіць чалавека, кожнага чалавека!”, - пажадаў Папа.
 

10 снежня 2022, 12:49