Пошук

Сям'я Юзафа і Вікторыі Ульм, расстраляная нацыстамі за ўкрыванне яўрэяў Сям'я Юзафа і Вікторыі Ульм, расстраляная нацыстамі за ўкрыванне яўрэяў 

Пантыфік ухваліў дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі

Падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, 17 снежня 2022 года, Папа ўхваліў шаснаццаць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтай структурай.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Адзін з дакументаў датычыць прызнання цуду праз заступніцтва ўругвайскага біскупа Хасінта Веры (1813-1881), першага пастыра Мантэвідэа. Два дэкрэты прызнаюць мучаніцтва: першы – польскай сям’і Юзафа і Вікторыі Ульма і іх семярых дзяцей, забітых у 1944 годзе нацыстамі за ўкрыванне яўрэяў, а другі – Франца дэ Кастра Хольцварта (1942-1981) – бразільскага свецкага вернікаў, юрыста і абаронцы правоў чалавека, які ахвяраваў сваім жыццём як закладнік падчас бунту ў турме.

Іншыя дэкрэты датычаць прызнання гераічнасці шэсці мужчын. Сярод іх: італьянскі езуіт, айцец Матэа Рычы (1552-1660), які праславіўся сваёй місійнай дзейнасцю ў Кітаі; два польскія дыяцэзіяльныя святары – ксёндз Аляксандр Возны (1910-1983) і ксёндз Ігнацы Пасадзы (1898-1984), сузаснавальнік Таварыства Хрыста для Замежнай Палоніі і заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Хрыста Валадара для Замежнай Палоніі; італьянскі дыяцэзіяльны святар, ксёндз Уга Дэ Блазі (1918-1982); румынскі канвентуальны францішканін, айцец Марцін Бэнэдыкт (1931-1986); іспанскі езуіт, айцец Хасэ Маркас Фігуэра (1865-1942), які галоўным чынам служыў у Аргенціне.

Наступныя дэкрэты датычаць прызнання гераічнасці цнот сямі жанчын: іспанкі Магдалены Аўліны Саўрыны (1897-1956), заснавальніцы інстытута Свецкіх Паннаў Парафіяльных Работніц; італьянкі Луізы Гвідоці Містралі (1932-1979), свецкай кансэкраванай з Жаночага лекарска-місійнага таварыства, якая працавала і памерла ў Радэзіі (сучасным Зімбабвэ), а таксама пяці італьянскіх манахінь: Мірадыі ад Провіду ад святога Каэтана (1863-1926), пры нараджэнні Джуліі Баніфацыі, заснавальніцы Кангрэгацыі Бедных Дачок святога Антонія (цяпер Сёстры Францішканкі святога Антонія); Марыі Ін’яцыі Ісакі (1857-1934), пры нараджэнні Анжэлы Кацярыны, вядомай як Анцыла, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Найсвяцейшага Сэрца з Асолы; Маргарыты Крыспі (1879-1974), пры нараджэнні Дыяміры Людавікі Раманы, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Аблатак Божай Любові; Маргарыты Марыі Гуаіні (1902-1994) пры нараджэнні Алесіі Антоніі, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Езуса Святара Спрадвечнага; і Тэрэзы Веранэзі (1870-1950) з Кангрэгацыі Сясцёр Мінімітак Маці Божай Балеснай.
 

18 снежня 2022, 14:07