Пантыфік ухваліў дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Адзін з дакументаў датычыць прызнання цуду праз заступніцтва ўругвайскага біскупа Хасінта Веры (1813-1881), першага пастыра Мантэвідэа. Два дэкрэты прызнаюць мучаніцтва: першы – польскай сям’і Юзафа і Вікторыі Ульма і іх семярых дзяцей, забітых у 1944 годзе нацыстамі за ўкрыванне яўрэяў, а другі – Франца дэ Кастра Хольцварта (1942-1981) – бразільскага свецкага вернікаў, юрыста і абаронцы правоў чалавека, які ахвяраваў сваім жыццём як закладнік падчас бунту ў турме.
Іншыя дэкрэты датычаць прызнання гераічнасці шэсці мужчын. Сярод іх: італьянскі езуіт, айцец Матэа Рычы (1552-1660), які праславіўся сваёй місійнай дзейнасцю ў Кітаі; два польскія дыяцэзіяльныя святары – ксёндз Аляксандр Возны (1910-1983) і ксёндз Ігнацы Пасадзы (1898-1984), сузаснавальнік Таварыства Хрыста для Замежнай Палоніі і заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Хрыста Валадара для Замежнай Палоніі; італьянскі дыяцэзіяльны святар, ксёндз Уга Дэ Блазі (1918-1982); румынскі канвентуальны францішканін, айцец Марцін Бэнэдыкт (1931-1986); іспанскі езуіт, айцец Хасэ Маркас Фігуэра (1865-1942), які галоўным чынам служыў у Аргенціне.
Наступныя дэкрэты датычаць прызнання гераічнасці цнот сямі жанчын: іспанкі Магдалены Аўліны Саўрыны (1897-1956), заснавальніцы інстытута Свецкіх Паннаў Парафіяльных Работніц; італьянкі Луізы Гвідоці Містралі (1932-1979), свецкай кансэкраванай з Жаночага лекарска-місійнага таварыства, якая працавала і памерла ў Радэзіі (сучасным Зімбабвэ), а таксама пяці італьянскіх манахінь: Мірадыі ад Провіду ад святога Каэтана (1863-1926), пры нараджэнні Джуліі Баніфацыі, заснавальніцы Кангрэгацыі Бедных Дачок святога Антонія (цяпер Сёстры Францішканкі святога Антонія); Марыі Ін’яцыі Ісакі (1857-1934), пры нараджэнні Анжэлы Кацярыны, вядомай як Анцыла, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Найсвяцейшага Сэрца з Асолы; Маргарыты Крыспі (1879-1974), пры нараджэнні Дыяміры Людавікі Раманы, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Аблатак Божай Любові; Маргарыты Марыі Гуаіні (1902-1994) пры нараджэнні Алесіі Антоніі, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Езуса Святара Спрадвечнага; і Тэрэзы Веранэзі (1870-1950) з Кангрэгацыі Сясцёр Мінімітак Маці Божай Балеснай.