2022.12.15 Ragazzi dell'Azione Cattolica Italiana 2022.12.15 Ragazzi dell'Azione Cattolica Italiana 

Папа моладзі: быць камандай у свеце, які хоча ізаляваць і падзяліць нас

“Ідзіце і навучайце ўсе народы” (Мц 28,19) – пра непрамінальную актуальнасць гэтага закліку, які Езус скіраваў сваім вучням, нагадаў Папа моладзі з руку Каталіцкая акцыя.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Гэта заклік. Які Пан скіроўвае да кожнага хрысціяніна ва ўсе часы”, - падкрэсліў Пантыфік у пасланні, якое ўручыў юнакам і дзяўчатам падчас аўдыенцыі, якая прайшла 15 снежня 2022 года ў Ватыкане. Ён дадаў, што для быцця добрымі хрысціянамі не дастаткова толькі разважаць і медытаваць. Заклік “Ідзіце!” ператварае вучня ў апостала, робіць яго місіянерам.

“І вы таксама, дарагія сябры, пакліканы ісці, таму што Богу не падабаецца, калі мы лянуемся на канапе; Ён хоча, каб мы былі ў руху, у дарозе, гатовыя і жадаючыя ўключыцца ў гульню”, - сцвердзіў Папа.

Святы Айцец заклікаў моладзь не праводзіць свае дні перад экранам смартфона, але скіраваць позірк на іншых людзей. Вочы нам былі дадзены не для таго, каб мы глядзелі ўніз – “у віртуальны свет, які трымаем у руках”, але, “каб скіраваць іх у неба, да Бога і глядзець у вочы тых, хто жыве побач з намі”.

“Наш позірк, нашы вочы былі створаны для таго, каб перадаваць радасць сустрэчы з Езусам, тое сяброўства, якое перамяняе жыццё і прымушае нас прымаць жыццё і дазваляе адкрываць яго прыгажосць”, - заўважыў Пантыфік, заклікаючы юнакоў і дзяўчат не баяцца прыняць задуму шчасця, якую Пан мае для ўсіх, і адкрыцца на Божыя “сюрпрызы, якія напаўняюць наша жыццё здзіўленнем і надзеяй, якія робяць нас свабоднымі і шчаслівымі”.

Францішак адзначыў, што Езус заахвочваў сваіх вучняў ісці разам, а не ў адзіночку. “Каб сведчыць пра любоў Езуса трэба “выйсці на поле” не паасобку, а разам”, трэба “быць камандай”, каб “адкрыць сябе братамі і сёстрамі ў свеце, які намагаецца ізаляваць нас, падзяліць і настроіць адзін супраць аднаго”. Папа нагадаў, што Езус любіць усіх, але некаторых асаблівым чынам: не тых, хто знаходзіцца на вокладках глянцавых часопісаў ці экранах тэлевізараў, але самых малых, бедных, забытых, адчужаных, пазбаўленых клопату.

“Думаць пра іх і пра тое, што ім патрэбна, а не пра тое, чаго не хапае нам, гэта сакрэт таго, як зрабіць наш свет, які так патрабуе міру, больш прыгожым, справядлівым і мірным. І таму я пакладаю надзею на ваш шырокаму погляд на будучыню, на вашу сіле ісці наперад і перш за ўсё на вашу малітву за міры, якая з’яўляецца магутнай і можа зрабіць вялікія справы!”, - прызнаўся Святы Айцец.

Папа павіншаваў моладзь з Божым Нараджэннем, якое набліжаецца, а таксама запэўніў у тым, што Езус заўсёды спадарожнічае нам, ніколі не пакідае і жадае дапамагаць у розных жыццёвых сітуацыях, як Сябар, варты даверу.
 

15 снежня 2022, 14:26