Папа спачувае архіепіскапу Шаўчуку з нагоды смерці бацькі
Марыя Валодзіна – Vatican News
9 снежня 2022 года Святы Айцец даслаў архіепіскапу Кіева-Галіцкаму Святаславу Шаўчуку ліст, у якім выказаў спачуванні з нагоды смерці бацькі.
“З глыбокім смуткам я даведаўся пра смерць Вашага дарагога бацькі, спадара Юрыя Шаўчука. У гэты момант чалавечых пакут я хачу выказаць Вам сваю блізкасць, выказаць свае шчырыя спачуванні і запэўніць, што маё сэрца з Вамі і з тымі, хто аплаквае смерць дарагога спадара Юрыя. Я давяраю Міласціваму Пану душу Вашага любімага бацькі, малюся, каб Ён дараваў яму ласку вечнага супакою, і дасылаю Вам і Вашым блізкім сваё благаслаўленне”, - гаворыцца ў лісце Францішка, скіраваным на імя архіепіскапа Шаўчука.
Юрый Шаўчук памёр 5 снежня 2022 года пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 79 гадоў. Ён быў выхадцам з Івана-Франкаўскай вобласці Украіны, працаваў на чыгунцы, быў дзяржаўным служачым. Яго сям'я прымала актыўны ўдзел у падпольным жыцці Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў савецкі час.