На плошчы святога Пятра На плошчы святога Пятра  (Vatican Media)

Францішак: не губляем надзею на мір, бо верым у Бога

Папа заклікаў накіраваць сродкі, выдзеленыя на вайну і ўзбраенне, на развіццё, адукацыю, харчаванне і ахову здароўя.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля малітвы Анёл Панскі ў Сусветны дзень міру 1 студзеня 2023 года Францішак звярнуўся да вернікаў з прывітаннем і навагоднімі пажаданнямі. Ён таксама спаслаўся на вайну ва Украіне.

“У гэты дзень, які святы Павел VI хацеў прысвяціць малітве і разважанням аб міры ва ўсім свеце, мы яшчэ мацней адчуваем, наколькі непрымальным з’яўляецца кантраст вайны, якая ва Украіне і ў іншых рэгіёнах распаўсюджвае смерць і разбурэнне. Аднак мы не губляем надзею, бо верым у Бога, Які ў Езусе Хрысце адкрыў для нас шлях міру”, - сказаў Пантыфік.

Ён звярнуў увагу на тое, што “ніхто не можа выратавацца сам, але разам мы можам ісці шляхамі міру і развіцця”. “Ва ўсім свеце ўсе народы крычаць: “не” вайне, “не” ўзбраенню! Няхай рэсурсы ідуць на развіццё, ахову здароўя, харчаванне, адукацыю, працу”, - заклікаў Францішак.
 

01 студзеня 2023, 13:16