Пошук

Энца Белелі і Дзэі Даоліа падчас размовы з Папам Энца Белелі і Дзэі Даоліа падчас размовы з Папам  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа благаславіў італьянскае сужэнства – яны разам з 1953 года

11 студзеня 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі, Папа благаславіў Энца і Дзэю, якія пражылі ў шлюбе семдзесят гадоў. Разам яны – з 10 студзеня 1953 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Муж і жонка з Рыа-Салічэта, невялікага мястэчка ў правінцыі Рэджа-Эмілія, і іх дачка Афра размаўлялі з Францішкам, які, як паведамляе L'Osservatore Romano, удзяліў ім благаслаўленне з нагоды 70-годдзя шлюбу.

“Мае бацькі атрымалі вельмі каштоўны падарунак. Яны настолькі ўзрадаваныя і кранутыя, што сапраўды не могуць гаварыць ні пра што іншае”, - так апісала дачка рэакцыю Энца Белелі і Дзэі Даоліа.

Абодва заўсёды жылі і працавалі ў раёне Рэджа, Энца – на фабрыцы і мулярам, а Дзэа шыла вопратку дома. У іх ёсць яшчэ адна дачка Ларэта, дзве ўнучкі і дзве праўнучкі.

Мужчына прызнаўся Папу, што нават калі не заўсёды ўдавалася ладзіць на працягу сямідзесяці гадоў, ён “у любы момант зноў ажаніўся б на Дзэі”.

Пасля агульнай аўдыенцыі і сустрэчы з Францішкам пара адправілася на Імшу ў ватыканскую базыліку.
 

12 студзеня 2023, 10:05