Папа благаславіў італьянскае сужэнства – яны разам з 1953 года
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Муж і жонка з Рыа-Салічэта, невялікага мястэчка ў правінцыі Рэджа-Эмілія, і іх дачка Афра размаўлялі з Францішкам, які, як паведамляе L'Osservatore Romano, удзяліў ім благаслаўленне з нагоды 70-годдзя шлюбу.
“Мае бацькі атрымалі вельмі каштоўны падарунак. Яны настолькі ўзрадаваныя і кранутыя, што сапраўды не могуць гаварыць ні пра што іншае”, - так апісала дачка рэакцыю Энца Белелі і Дзэі Даоліа.
Абодва заўсёды жылі і працавалі ў раёне Рэджа, Энца – на фабрыцы і мулярам, а Дзэа шыла вопратку дома. У іх ёсць яшчэ адна дачка Ларэта, дзве ўнучкі і дзве праўнучкі.
Мужчына прызнаўся Папу, што нават калі не заўсёды ўдавалася ладзіць на працягу сямідзесяці гадоў, ён “у любы момант зноў ажаніўся б на Дзэі”.
Пасля агульнай аўдыенцыі і сустрэчы з Францішкам пара адправілася на Імшу ў ватыканскую базыліку.