Папа прыбыў у Конга: сустрэча з палітычнымі лідарамі
Святы Айцец прыбыў у Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Папскі самалёт прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце Нджылі каля 15.00 па мясцовым часе.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Ля трапу Папу сустрэў Прэм’ер-міністр Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жан-Мішэль Сама Лукондэ. Дзеці ў традыцыйных строях уручылі высокаму госцю кветкі. Пантыфік і кіраўнік ураду разам прайшлі ўздоўж ганаровай варты ў VIP-залу аэрапорта, дзе адбылася іх кароткая сустрэча.
Затым Францішак накіраваўся ў Палац нацыі ў Кіншасе – рэзідэнцыю Прэзідэнта. Тут адбудзецца афіцыйная цырымонія прывітання Папы і яго кароткая прыватная сустрэча з кіраўніком краіны Феліксам Антуанам Чысекеды Чыломбам. Падчас абмену падарункамі Святы Айцец уручыць кангалезскаму лідару памятны медаль, адчаканены спецыяльна да 40-га апостальскага падарожжа.
31 студзеня 2023, 13:57