Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа пасля паказу фільма пра вайну ва Украіне Папа пасля паказу фільма пра вайну ва Украіне  (Vatican Media)

Святы Айцец: вайна не дае расці, знішчае ўсіх

24 лютага 2023 года ў Ватыкане ў прысутнасці Святога Айца адбыўся паказ дакументальнага фільма "Свабода ў агні: барацьба Украіны за свабоду" рэжысёра Яўгена Афінееўскага.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Пасля паказу Францішак звярнуўся да прысутных са спантаннай прамовай і памаліўся аб тым, каб Пан ацаліў чалавецтва ад нянавісці, якая сілкуе вайну. “Калі Бог стварыў чалавека, Ён даў яму зямлю, каб той працаваў на ёй, рабіў яе прыгожай. Дух вайны процілеглы: знішчаць, знішчаць, не даць расці, знішчаць усіх, мужчын, жанчын, дзяцей, старых, усіх. Сёння ў гадавіну гэтай вайны, мы глядзім на Украіну, молімся за Украіну і адкрываем сэрца для смутку. Давайце не будзем саромецца смутку і слёз, таму што вайна - гэта разбурэнне. Вайна заўсёды прымяншае нас. Хай Бог дазволіць нам зразумець гэта”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік памаліўся аб тым, каб Пан “паcеяў у нас зерне міру”, “ацаліў нашы сэрцы, ацаліў наш розум, ацаліў нашы вочы, каб яны маглі бачыць прыгажосць, якую Ён стварыў, а не разбураць яе эгаізмам”.

Акрамя таго, Папа сустрэўся з некаторымі героямі фільма, сярод якіх былі маці і жонкі палонных салдат, і атрымаў сімвалічныя падарункі: кветку, як сімвал барацьбы за свабоду, жоўта-блакітны сцяг Украіны, пакунак украінскай солі, а таксама бранзалет з металу сталеліцейнага завода Азоўсталь.

25 лютага 2023, 10:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930