Святы Айцец: вайна не дае расці, знішчае ўсіх
Марыя Валодзіна – Vatican News
Пасля паказу Францішак звярнуўся да прысутных са спантаннай прамовай і памаліўся аб тым, каб Пан ацаліў чалавецтва ад нянавісці, якая сілкуе вайну. “Калі Бог стварыў чалавека, Ён даў яму зямлю, каб той працаваў на ёй, рабіў яе прыгожай. Дух вайны процілеглы: знішчаць, знішчаць, не даць расці, знішчаць усіх, мужчын, жанчын, дзяцей, старых, усіх. Сёння ў гадавіну гэтай вайны, мы глядзім на Украіну, молімся за Украіну і адкрываем сэрца для смутку. Давайце не будзем саромецца смутку і слёз, таму што вайна - гэта разбурэнне. Вайна заўсёды прымяншае нас. Хай Бог дазволіць нам зразумець гэта”, - сказаў Святы Айцец.
Пантыфік памаліўся аб тым, каб Пан “паcеяў у нас зерне міру”, “ацаліў нашы сэрцы, ацаліў наш розум, ацаліў нашы вочы, каб яны маглі бачыць прыгажосць, якую Ён стварыў, а не разбураць яе эгаізмам”.
Акрамя таго, Папа сустрэўся з некаторымі героямі фільма, сярод якіх былі маці і жонкі палонных салдат, і атрымаў сімвалічныя падарункі: кветку, як сімвал барацьбы за свабоду, жоўта-блакітны сцяг Украіны, пакунак украінскай солі, а таксама бранзалет з металу сталеліцейнага завода Азоўсталь.