Францішак і кардыналы пасля канклаву 2013 года Францішак і кардыналы пасля канклаву 2013 года 

Лічбавы Сінод: малітва да 10-годдзя пантыфікату Францішка

Пры падтрымцы Дыкастэрыі па камунікацыі праходзіць ініцыятыва – малітва за Францішка з нагоды 10-годдзя яго абрання. Анлайн-місіянеры, якія ўваходзяць у Лічбавы Сінод, заахвочваюць да малітвы Вітай, Марыя.

Ян Глінскі - Vatican News

Асобы, якія далучаюцца да малітвы, могуць пакінуць пазнаку на сайце www.decimus-annus.org, пасля чаго на карце з’явіцца віртуальная свечка. Гэтая карта стане адлюстраваннем малітоўнай падтрымкі, якую аказваюць Папе вернікі ва ўсім свеце. Аб сваёй духоўнай падтрымцы можна паведаміць да 13 сакавіка – гадавіны абрання Папы Францішка. Пасля гэтага дня Святы Айцец атрымае карту з віртуальнымі свечкамі – сімваламі малітвы за яго.

“Пятровае служэнне, – адзначаецца ў камунікаце Лічбавага Сіноду, – з’яўляецца вялікай ласкай, якою Езус адарыў свой Касцёл, і мы павінны заўсёды быць удзячнымі за яе. Таму наша малітва – найлепшы дар, каб Бог падтрымліваў у служэнні таго, каго выбраў для гэтай паслугі, бо на гэтай скале Ён будуе свой Касцёл у часе і гісторыі”.

Лічбавы Сінод з’яўляецца сеткай, што злучае анлайн-місіянераў, якія адказалі на заклік Папы да ўдзелу ў сінадальным працэсе шляхам дыялогу з тымі, хто “насяляе” лічбавы кантынент, і несці свой хрысціянскі досвед у інтэрнэт-прастору.
 

17 лютага 2023, 09:12