Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новыя дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі

Падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, 23 лютага 2023 года, Папа аўтарызаваў гэту ватыканскую структуру абнародаваць некалькі дэкрэтаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Першы дакумент датычыць прызнання цуду, які здарыўся праз заступніцтва італьянскай законніцы Элізабэты Марцінэс (1905-1991), заснавальніцы кангрэгацыі Дачок Найсвяцейшай Марыі з Леўкі.

Яшчэ пяць дэкрэтаў тычыцца прызнання гераічнасці цнотаў: італьянскага капуцына Джузэпэ ад Элпідзія (1885-1974), пры нараджэнні Джуліа Бочы, заснавальніка кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Пакліканняў; бразільскага сэрцаніна Алаізіў Сэбасцяў Боінгі (1913-2006), заснавальніка Марыйнага Брацтва Сэрца Езуса; італьянскай законніцы Марыі Маргарыты Лусаны (1852-1935), пры нараджэнні Тэрэзы Катарыны, сузаснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Найсвяцейшага Сэрца з Асолі; а таксама двух свецкіх верніц: іспанкі Франсыскі Аны Марыі Алкарэс Марэль (1901-1972) і італьянкі Альбэрціны Віолы Дзірандолі.
 

23 лютага 2023, 12:16