Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік моліцца за народы Турцыі, Сірыі і Украіны

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 8 лютага 2023 года прайшла ў Ватыкане, Пантыфік згадаў пра трагічны землятрус, які адбыўся на паўднёвым усходзе Турцыі і паўночным захадзе Сірыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У гэты момант мае думкі скіроўваюцца да жыхароў Турцыі і Сірыі, якія моцна пацярпелі ад землятрусу, што прывёў да гібелі і ранення тысяч людзей. Узрушаны, я малюся за іх і выказваю сваю блізкасць гэтым народам, сем’ям ахвяр і ўсім, хто пакутуе з-за гэтай разбуральнай катастрофы”, - сказаў Папа.

Францішак выказаў, падзяку тым, хто ўдзельнічае ў аказанні дапамогі, заклікаючы праявіць салідарнасць з насельніцтвам гэтых тэрыторый, частка якіх змучана шматгадовай вайной. “Давайце памолімся разам, каб гэтыя нашы браты і сёстры не падалі духам перад абліччам гэтай трагедыі, і папросім Багародзіцу бараніць іх”, - дадаў Пантыфік.

Святы Айцец заклікаў памятаць таксама пра народ Украіны. “Давайце не будзем забывацца на пакуты ўкраінскага народа, так змучанага гэтым холадам, адсутнасцю святла, ацяплення і вайной”, - заклікаў Папа.
 

08 лютага 2023, 10:53