Францішак: шмат народаў пакутуе ад войнаў, несвабоды і стыхій
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Я маю на ўвазе асабліва Сірыю і Турцыю, шматлікіх ахвяр землятрусу, але таксама штодзённыя трагедыі дарагога ўкраінскага народа і многіх народаў, якія пакутуюць з-за вайны або з-за беднасці, адсутнасці свабоды або прыродных катаклізмаў”, - сказаў Святы Айцец, падкрэсліваючы, што гаворка ідзе пра вялікую колькасць народаў.
Францішак выказаў асаблівую блізкасць насельніцтву Новай Зеландыі, якое ў апошнія дні пацярпела ад разбуральнага цыклону. “Браты і сёстры, давайце не будзем забывацца на тых, хто пакутуе, і зробім так, каб наша любоў была ўважлівай, каб была канкрэтнай міласэрнай любоўю!”, - заахвоціў вернікаў Пантыфік, пасля чаго прывітаў групы пілігрымаў і турыстаў, прысутных на плошчы святога Пятра.