Папа Францішак падчас Імшы ў Папяльцовую сераду. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак падчас Імшы ў Папяльцовую сераду. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік узначаліць літургію ў Папяльцовую сераду

9 лютага 2023 года Служба папскіх літургічных цэлебрацый паінфармавала, што Францішак ўзначаліць літургію на пачатак Вялікага посту. Яна пройдзе на рымскім пагорку Авенцін.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“22 лютага 2023 года, у Папяльцовую сераду, у 16.30 у касцёле святога Анзэльма адбудзецца Statio, пасля якой пройдзе пакаянная працэсія да базылікі святой Сабіны, дзе ў 17.00 Святы Айцец Францішак узначаліць Эўхарыстычную цэлебрацыю з благаслаўленнем попелу і пасыпаннем ім”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.

У 2022 годзе Францішак не прымаў удзел у традыцыйнай працэсіі і святой Імшы на рымскім пагорку Авенцін у сувязі з болем у калене. Цэлебрацыю на пачатак Вялікага посту замест яго ўзначальваў кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.
 

09 лютага 2023, 12:38