Святы Айцец сустрэўся з рымскімі дабрачынцамі

Пяшчота, міласэрнасць і прабачэнне павінны кіраваць католікам у яго адносінах з іншымі людзьмі. Аб гэтым нагадаў Папа, сустракаючыся 20 лютага 2023 года з дабрачынцамі Кола святога Пятра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак звярнуў увагу на розніцу паміж пяшчотай і сентыментальнасцю. “У грамадстве, часта забруджаным культурай абыякавасці і культурай адчужэння, мы, вернікі, закліканы ісці супраць плыні з культурай пяшчоты – клопату пра іншых”, - заклікаў ён.

На яго думку, менавіта міласэрнасць і прабачэнне з’яўляюцца мерай любові: чалавек любіць іншых у той меры, у якой сам прызнае сябе любімым Богам.

“Мы дапамагаем у той меры, у якой адчуваем, што нам дапамаглі; мы ўзвышаемся, калі дазваляем Яму ўзвышаць сябе кожны дзень. І мы можам адчуць гэта ў цішыні малітвы, калі скідаем свае ролі, свае пазіцыі, а магчыма і не дай Бог, маскі, і паўстаём перад Ім такімі, якія мы ёсць. Тады Ён можа даць нашаму сэрцу свайго Духа, Ён можа даць нам сваё спачуванне і пяшчоту. І тады мы зможам рухацца далей. Не мы, - як сказаў бы святы Павел, - не мы, а Ён з намі!”, - звярнуўся Пантыфік. Паводле яго, у гэтым сакрэт хрысціянскага жыцця і, асабліва, дабрачыннага служэння.

Кола святога Пятра было заснаваны ў Рыме ў 1869 годзе групай маладых людзей па ініцыятыве Пія IX, першай просьбай якога стала забеспячэнне харчаваннем беднякоў Рыма.
 

20 лютага 2023, 12:51