Святы Айцец заклікаў маліцца за ўкраінскі народ
Завяршаючы агульную аўдыенцыю, 15 лютага 2023 года, Святы Айцец у чарговы раз папрасіў вернікаў не забывацца пра жыхароў Украіны, якія вось ужо амаль год змагаюцца з расійскай агрэсіяй супраць іх краіны.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Натхняючыся жыццём святых Кірыла і Мятода, апосталаў славян, апекуноў Еўропы, чыё літургічнае свята мы адзначалі ўчора, варта кожны дзень быць сведкамі Евангелля, распаўсюджваць вакол сябе водар міласэрнасці Хрыста, якая заваёўвае сэрцы для дабра. Браты і сёстры, давайце не забывацца пра дарагі і пакутлівы ўкраінскі народ, молячыся за хуткае спыненне яго жорсткіх пакут”, - звярнуўся Францішак.
15 лютага 2023, 10:17