Францішак моліцца за ахвяр масавага расстрэлу ў ЗША
Марыя Валодзіна - Vatican News
“Глыбока засмучаны весткай аб нядаўняй страляніне ў школе Covenant School у Нэшвіле, Яго Святасць Папа Францішак просіць Вас перадаць яго шчырыя спачуванні і запэўніць у малітвах за ўсіх пацярпелых ад гэтага бессэнсоўнага акту насілля. Ён далучаецца да ўсёй супольнасці ў смутку па дзецях і дарослых, якія загінулі, і даручае іх міласэрным абдымкам Езуса. Ён таксама просіць аб суцяшэнні і сіле Святога Духа для сем'яў пацярпелых і моліцца, каб яны ўмацаваліся ў сваёй веры ў сілу ўваскрэслага Пана, які загойвае ўсе раны і здабывае дабро з невымоўнага зла”, - гаворыцца ў тэлеграме.
27 сакавіка 2023 года ў выніку масавай страляніны ў горадзе Нэшвіл (Тэнэсі) загінулі шэсць чалавек, у тым ліку трое дзевяцігадовых дзяцей і трое супрацоўнікаў прыватнай прэзбітэрыянскай школы. Па дадзеных паліцыі, страляла 28-гадовая жыхарка Нэшвілу, якая раней вучылася ў гэтай школе. Падчас перастрэлкі з паліцыяй яна была забітая.