Фасад рымскай клінікі Джэмэлі Фасад рымскай клінікі Джэмэлі  (AFP or licensors)

Францішак шпіталізаваны з рэспіраторнай інфекцыяй

29 сакавіка 2023 года Святы Айцец быў шпіталізаваны ў рымскую бальніцу імя Агасціна Джэмэлі, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У апошнія дні папа Францішак скардзіўся на некаторыя цяжкасці з дыханнем, і сёння ў другой палове дня ён адправіўся ў шпіталь імя Агасціна Джэмэлі, каб прайсці запланаванае медыцынскае абследаванне. Вынікі паказалі наяўнасць рэспіраторнай інфекцыі (выключаючы заражэнне COVID-19), што патрабуе неабходнага стацыянарнага лячэння на працягу некалькіх дзён”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасаду.

Як паведамілі ў клініцы Джэмэлі, сённяшняя ноч для Папы прайшла спакойна.

Матэа Бруні зазначыў, што Папа быў “крануты мноствам атрыманых паведамленняў і выказвае ўдзячнасць за духоўную блізкасць і малітвы”.
 

30 сакавіка 2023, 08:25