Францішак: трываць у малітве і блізкасці з Украінай
Не забываць пра пакуты ўкраінскага народа заклікаў Францішак вернікаў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 29 сакавіка 2023 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Будзем трывалымі ў малітве і блізкасці са змучанай Украінай”, - заахвоціў Пантыфік. Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Святы Айцец асаблівым чынам адзначыў іх салідарнасць з украінцамі.
“Праз некалькі дзён мы будзем слухаць хвалюючае апісанне Мукі Пана. Няхай Божае слова абудзіць у нашых сэрцах скруху і адкрытасць на любоў Хрыста, які да канца палюбіў нас. Скінуўшы з сябе старога чалавека, нясіце з абноўленым запалам Хрыста тым, хто жыве сярод вас. У прыватнасці, працягвайце падтрымліваць вашых спакутаваных братоў і сясцёр ва Украіне, са змучанай Украіны”, - сказаў Францішак.
29 сакавіка 2023, 11:10