Францішак выказаў падтрымку народам Украіны і Эквадора
Марыя Валодзіна – Vatican News
Святы Айцец таксама нагадаў пра Эквадор, дзе моцны “землятрус прывёў да гібелі і раненняў людзей, прычыніў значную шкоду”. “Я блізкі да эквадорскага народа і запэўніваю яго ў малітве за загінулых і ўсіх тых, хто пакутуе”, - зазначыў Францішак.
Акрамя таго, Папа прывітаў групы пілігрымаў з розных куткоў свету і ўдзельнікаў рымскага марафону, маршрут якога праходзіў каля плошчы святога Пятра. Ён пажадаў марафонцам “зрабіць гэтую важную спартыўную падзею падставай для салідарнасці на карысць самых бедных”.
19 сакавіка, ва ўспамін святога Юзафа, у многіх краінах свету адзначаецца Дзень бацькі. "Сёння мы віншуем усіх тат! Няхай яны знойдуць у святым Юзафе прыклад, падтрымку і суцяшэнне”, - дадаў Францішак, запрашаючы ўсіх разам памаліцца "Ойча наш".