Пантыфік да брытанскай моладзі: адважцеся быць іншымі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Яго Святасць моліцца, каб Усемагутны Бог багата блаславіў час, праведзены разам, каб праз адарацыю, музыку, сведчанні, абмен сяброўствам з Хрыстом і адно з адным усе прысутныя ўмацоўваліся ў веры і любові і смела сведчылі аб евангельскім пасланні, што вызваляе нас”, - гаворыцца ў тэксце, якія падпісаў кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.
Папа спадзяецца, што маладыя людзі з Англіі і Уэльса, беручы прыклад з Багародзіцы, адгукнуцца на заклік Хрыста і пойдуць за Ім, адважацца быць іншымі, паказваючы на ідэалы, “якіх не прапануе гэты свет, каб засведчыць аб прыгожай велікадушнасці, служэнні, чысціні, мужнасці, прабачэнні, вернасці ў сужэнстве, малітве, барацьбе за справядлівасць і агульнае дабро, аб любові да бедных, грамадскім сяброўстве" (Сhristus vivit, 36).
Даручаючы ўсіх удзельнікаў Flame Congress і іх сем'і заступніцтву Маці Божай Уолсінгемскай, Святы Айцец з радасцю перадае сваё благаслаўленне як залог мудрасці, радасці і міру ў Езусе.