Рымская клініка імя Агасціна Джэмэлі Рымская клініка імя Агасціна Джэмэлі 

Святога Айца могуць выпісаць з бальніцы ў бліжэйшыя дні

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла пра паляпшэнне стану здароўя Святога Айца. 30 сакавіка 2023 года ён адпачываў, маліўся і выконваў некаторыя службовыя абавязкі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Са спасылкай на медыцынскі персанал, які суправаджае Папу ў бальніцы, афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, Матэа Бруні, паведаміў журналістам, што “ў рамках клінічнага абследавання ў Святога Айца быў выяўлены інфекцыйны бранхіт, што патрабавала прызначэння інфузійнай антыбіётыкатэрапіі. Гэта дало чаканы эфект і прывяло да заўважнага паляпшэння самаадчування”. Па меркаванні спецыялістаў, Пантыфік можа быць выпісаны з бальніцы ў бліжэйшыя дні.

Францішак знаходзіцца ў рымскай універсітэцкай клініцы імя Агасціна Джэмэлі з 29 сакавіка 2023 года з прычыны рэспіраторнай інфекцыі.
 

31 сакавіка 2023, 09:11