Святы Айцец: берагчы ваду дзеля будучых пакаленняў
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Сёння мы адзначаем Сусветны дзень водных рэсурсаў”, - нагадаў Францішак, цытуючы словы святога Францішка Асізскага: “Хвала Табе, Пане, за сястру Ваду, вельмі карысную і пакорную, каштоўную і чыстую”.
“У гэтых простых словах мы адчуваем прыгажосць стварэння і ўсведамленне праблем, якія прадугледжвае клопат пра яго. У гэтыя дні ў Нью-Ёрку праходзіць ІІ Канферэнцыя ААН па водных рэсурсах. Я малюся аб яе добрых выніках і выказваю пажаданне, каб гэтая важная падзея паскорыла ініцыятывы на карысць людзей, якія пакутуюць ад недахопу вады, такога фундаментальнага рэсурсу. Вада не павінна быць аб’ектам марнавання, злоўжыванняў ці прычынай войнаў: яе трэба берагчы дзеля нас і будучых пакаленняў”, - сказаў Папа.