Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец: берагчы ваду дзеля будучых пакаленняў

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 22 сакавіка 2023 года, Святы Айцец спаслаўся на Сусветны дзень водных рэсурсаў і пажадаў, каб вада ніколі не была прычынай войнаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Сёння мы адзначаем Сусветны дзень водных рэсурсаў”, - нагадаў Францішак, цытуючы словы святога Францішка Асізскага: “Хвала Табе, Пане, за сястру Ваду, вельмі карысную і пакорную, каштоўную і чыстую”.

“У гэтых простых словах мы адчуваем прыгажосць стварэння і ўсведамленне праблем, якія прадугледжвае клопат пра яго. У гэтыя дні ў Нью-Ёрку праходзіць ІІ Канферэнцыя ААН па водных рэсурсах. Я малюся аб яе добрых выніках і выказваю пажаданне, каб гэтая важная падзея паскорыла ініцыятывы на карысць людзей, якія пакутуюць ад недахопу вады, такога фундаментальнага рэсурсу. Вада не павінна быць аб’ектам марнавання, злоўжыванняў ці прычынай войнаў: яе трэба берагчы дзеля нас і будучых пакаленняў”, - сказаў Папа.
 

22 сакавіка 2023, 10:56