Пошук

Францішак благаславіў Кубак апошніх Францішак благаславіў Кубак апошніх  (ANSA)

Святы Айцец благаславіў Кубак апошніх

Папа благаславіў Кубак апошніх, які будзе ўручаны 19 сакавіка 2023 года апошняму ўдзельніку рымскага марафона, які дасягне плошчы святога Пятра. За плячыма бягун пакіне 16 км дыстанцыі, наперадзе яго будуць чакаць яшчэ 26 км шляху.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кубак апошніх стане сімвалам настойлівасці, упартасці і роўнасці з пераможцамі. Яго вырабіў з простых матэрыялаў майстар Эрвін Альфрэда Бэндфэльдт Расада. Незвычайны лёс гэтага бежанца з Гватэмалы, які ў час дыктатуры з раненнем галавы быў кінуты ў брацкую магілу, з якой яго выратаваў святар, што благаслаўляў памерлых. Зараз ён жыве ў прыёмным доме Карытас у Рыме.

Ініцыятыву ўручэння кубка падтрымалі каманда Athletica Vaticana і штомесячнік L’Osservatore di strada (Вулічны назіральнік). Апошні прысвяціў свой сакавіцкі нумар менавіта тэме спорту для бедных. На яго старонках быў апублікаваны адкрыты ліст да ўдзельнікаў марафону Acea Run Rome, маршрут якога будзе праходзіць па тых самых вуліцах, дзе жывуць бяздомныя.

Арганізатары марафону, у якім возьмуць удзел 30 тысяч спартсменаў, таксама прысутнічалі на сустрэчы з Пантыфікам. Яны падарылі Францішку медаль і афіцыйную футболку марафонца, а таксама распавялі пра серыю ініцыятыў інклюзіўнасці і салідарнасці з беднымі.

16 сакавіка 2023, 10:41