Святы Айцец благаславіў Кубак апошніх
Марыя Валодзіна - Vatican News
Кубак апошніх стане сімвалам настойлівасці, упартасці і роўнасці з пераможцамі. Яго вырабіў з простых матэрыялаў майстар Эрвін Альфрэда Бэндфэльдт Расада. Незвычайны лёс гэтага бежанца з Гватэмалы, які ў час дыктатуры з раненнем галавы быў кінуты ў брацкую магілу, з якой яго выратаваў святар, што благаслаўляў памерлых. Зараз ён жыве ў прыёмным доме Карытас у Рыме.
Ініцыятыву ўручэння кубка падтрымалі каманда Athletica Vaticana і штомесячнік L’Osservatore di strada (Вулічны назіральнік). Апошні прысвяціў свой сакавіцкі нумар менавіта тэме спорту для бедных. На яго старонках быў апублікаваны адкрыты ліст да ўдзельнікаў марафону Acea Run Rome, маршрут якога будзе праходзіць па тых самых вуліцах, дзе жывуць бяздомныя.
Арганізатары марафону, у якім возьмуць удзел 30 тысяч спартсменаў, таксама прысутнічалі на сустрэчы з Пантыфікам. Яны падарылі Францішку медаль і афіцыйную футболку марафонца, а таксама распавялі пра серыю ініцыятыў інклюзіўнасці і салідарнасці з беднымі.