Святы Айцец заклікае маліцца за ахвяр злоўжыванняў

Прасіць прабачэння ў ахвяр злоўжыванняў – гэта правільна і неабходна, але гэтага не дастаткова: яны павінны апынуцца ў самым цэнтры ўвагі, - перакананы Святы Айцец.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

2 сакавіка 2023 года Сусветная сетка малітвы Папы абнародавала відэаролік, у якім Францішак патлумачыў і агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на сакавік. Яна прасвечана ахвярам сексуальных злоўжыванняў, асабліва з боку прадстаўнікоў Касцёла.

“Іх боль і псіхалагічныя траўмы можна вылечыць, калі яны знойдуць адказы ў выглядзе канкрэтных дзеянняў, накіраваных на выпраўленне жахаў, перажытых імі, і прадухіленне іх паўтарэння. Касцёл не можа спрабаваць схаваць трагедыю ўсялякага роду злоўжыванняў. Не могуць утойвацца таксама жорсткае абыходжанне ў сем’ях, аб’яднаннях і іншых асяродках. Касцёл павінен сваім прыкладам дапамагаць у вырашэнні гэтых праблем і іх выяўленні ў грамадстве і сем’ях. Менавіта Касцёл павінен стварыць бяспечную прастору, каб выслухоўваць ахвяр, аказваць ім псіхалагічную падтрымку і абараняць іх”, - сказаў Пантыфік.

“Молімся за тых, хто пакутуе ад зла, прычыненага членамі супольнасці Касцёла, каб знайшлі ў самім Касцёле канкрэтны адказ на свой боль і на свае пакуты”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Святы Айцец.
 

02 сакавіка 2023, 16:00