Пошук

Апостальскае падарожжа Францішка ў Венгрыю Апостальскае падарожжа Францішка ў Венгрыю  (AFP or licensors)

Апостальскае падарожжа ў Венгрыю: тэлеграмы палітыкам

Францішак моліцца за народы Італіі і Харватыі, над тэрыторыямі якіх пралятае яго самалёт на шляху ў Венгрыю. Аб гэтым ён запэўніў у тэлеграмах, дасланых на імя палітычных лідараў гэтых краін.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пралятаючы 28 красавіка 2023 года над Італіяй, Папа накіраваў прэзідэнту Серджа Матарэле традыцыйную тэлеграму: “Пакідаючы італьянскую зямлю, каб здзейсніць апостальскае падарожжа ў Венгрыю, рухомы жаданнем сустрэцца з братамі ў веры і засведчыць важнасць пабудовы мастоў паміж народамі, я звяртаюся да Вас, Спадар Прэзідэнт, і да ўсіх італьянцаў з маім сардэчным прывітаннем, якое я суправаджаю гарачымі малітвамі за Ваш народ”.

У тэлеграме Пантыфіка на імя прэзідэнта Харватыі Зорана Міланавіча гаворыцца: “Пралятаючы праз паветраную прастору Харватыі на шляху ў Венгрыю, я дасылаю прывітанне і добрыя пажаданні Вашаму Правасхадзіцельству і Вашым суграмадзянам разам з запэўненнем у малітвах аб тым, каб Усемагутны Бог паслаў Вашаму народу свае дары братэрства, радасці і міру”.

28 красавіка 2023, 10:27