Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа пакідае бальніцу імя Агасціна Джэмэлі ў Рыме Папа пакідае бальніцу імя Агасціна Джэмэлі ў Рыме 

Францішак выпісаны з бальніцы

Раніцай 1 красавіка 2023 года Пантыфік быў выпісаны з рымскай клінікі імя Агасціна Джэмэлі, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Перад тым, як пакінуць бальніцу, якая з’яўляецца структурай медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, Францішак прывітаў рэктара гэтай навучальнай установы Франка Анэлі і яго бліжэйшых супрацоўнікаў, а таксама Генеральнага дырэктара клінікі Марка Элефанці, Генеральнага касцёльнага асістэнта ўніверсітэта, мансеньёра Клаўдыё Джуліядоры, і медыкаў, якія дапамагалі яму ў гэтыя дні.

Пакідаючы тэрыторыю клінікі, Папа выйшаў з аўтамабіля, каб прывітаць людзей, якія чакалі яго на вуліцы. Ён абняў пару бацькоў, якія мінулай ноччу страцілі сваю дачку, памаліўшыся разам з імі, - паінфармаваў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

Затым Францішак адправіўся ў рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе ў малітве перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani даверыў апецы Багародзіцы ўсіх дзяцей, якіх сустрэў учора ў аддзяленні дзіцячай анкалогіі і нейрахірургіі, а таксама ўсіх хворых і тых, хто пакутуе ад страты сваіх блізкіх, - паінфармаваў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

Святы Айцец знаходзіўся ў бальніцы імя Агасціна Джэмэлі з 29 сакавіка 2023 года з прычыны рэспіраторнай інфекцыі.
 

01 красавіка 2023, 11:13
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031