Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: вайну злоўжыванням аб’явіў Бэнэдыкт XVI

Папа зазначыў, што робіць усё магчымае для барацьбы з сексуальнымі злачынствамі. Ён таксама падкрэсліў, што чалавекам, які аб’явіў вайну злоўжыванням у Касцёле, быў Бэнэдыкт XVI.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Ужо як прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, ён змагаўся з імі не на жыццё, а на смерць. Многія яго не разумелі, але ён усё прадбачыў. Бэнэдыкт XVI аказаўся вялікім чалавекам у гэтым пытанні, уздымаючы яго ў часы свайго папярэдніка. Я пайшоў яго слядамі, але менавіта Бэнэдыкт XVI праклаў шлях”, - прызнаўся Святы Айцец у інтэрв’ю аргентынскаму тэлеканалу C5N.

Папа заўважыў, што падчас сустрэчы з кіраўнікамі епіскапатаў, прысвечанай абароне непаўналетніх у Касцёле, якая адбылася тры гады таму ў Ватыкане, “было адчуванне, што наступіла пэўнае абуджэнне” у адносінах да тэмы злоўжыванняў.

Нягледзячы на тое, што пераважнай большасць выпадкаў здараецца ў сям’і і іншых асяродках, “нават калі гаворка ідзе толькі пра аднаго святара ці адну законніцу, гэта ўжо занадта шмат”, - сказаў Францішак, дадаючы, што пакліканне святара ці законніцы заключаецца ў тым, каб дапамагаць чалавеку ў духоўным узрастанні, сталенні, а злоўжыванні знішчаюць асобу і пакідаюць раны на ўсё жыццё. Святы Айцец таксама зазначыў, што святарскі цэлібат не мае сувязі са злоўжываннямі. Большасць такіх злачынстваў чыняць людзі, які не жывуць у цэлібаце.
 

02 красавіка 2023, 13:49