Папа: касцёльныя рухі – гэта дар і багацце Касцёла
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Касцёльныя рухі – гэта дар, багацце Касцёла! Гэта тое, чым з’яўляецеся вы! Рухі абнаўляюць Касцёл сваёй здольнасцю да дыялогу ў служэнні евангелізацыйнай місіі. Кожны дзень яны адкрываюць у сваім харызмаце новыя спосабы паказу прывабнасці і навізны Евангелля”, - сказаў Папа.
Францішак падкрэсліў, што касцёльныя рухі робяць гэта, прамаўляючы на розных мовах, якія ўзнікаюць дзякуючы іх крэатыўнасці, заўсёды разумеючы адзін аднаго і, дазваляючы іншым разумець сябе. Яны служаць біскупам і парафіям, дапамагаючы пазбегнуць усякіх спакус замкнутасці ў сабе, якія вельмі небяспечныя.
“Заўсёды будзьце ў руху, адказваючы на імпульс Святога Духа, на выклікі і перамены сучаснага свету. Заставайцеся ў гармоніі Касцёла, бо гармонія – гэта дар Святога Духа. Молімся за касцёльныя рухі і групы, каб яны штодня нанава адкрывалі сваю евангелізацыйную місію і прысвячалі свае харызмы служэнню ў патрэбах свету”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Пантыфік.