Папа ўхваліў новыя дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Гаворка ідзе пра прызнанне мучаніцтва ксяндза Джузэпэ Бэоцы (1921-1944), забітага з нянавісці да веры нацыстамі за тое, што дапамагаў італьянскім партызанам, яўрэям, бежанцам і параненым. Нягледзячы на небяспеку для жыцця пастыр заставаўся са сваімі парафіянамі, быў арыштаваны і расстраляны 20 ліпеня 1944 года ў мястэчку Сілала на поўначы Італіі разам з іншым святаром і семінарыстам.
Дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнот тычацца: камерунскага святара, ксяндза Саймана Мпэкэ (1906-1975); іспанскага піяра, айца Пэдра дэ ла Вірхера дэль Кармэна; бразільскай кармэлітанкі, сястры Тэрэзы Маргарыты ду Карасоў дэ Марыі (1915-2005); італьянскай капуцынкі, сястры Эды Роды (1940-1996), а таксама чатырох свецкіх вернікаў – італьянскага катэхета Арнальда Канэпы (1882-1996), бразільскага семінарыста Гвіда Відаля Фрэнса Шэфера (1974-2009), італьянак Марыі Крысціны Аджыеры (1955-1974) і Ларэны Д’Алесандры (1964-1981).