Пошук

Кардынал Матэа Дзупі, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі Кардынал Матэа Дзупі, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі 

Пантыфік даручыў кардыналу Дзупі міратворчую місію ва Украіне

Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік Залы друку Святога Пасада Матэа Бруні пацвердзіў, што Францішак даручыў міратворчую місію ва Украіне кардыналу Дзупі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Я магу пацвердзіць, што Папа Францішак даручыў кардыналу Матэа Дзупі, арцыбіскупу Балоньі і старшыні Канферэнцыі Біскупаў Італіі, узначаліць, ва ўзгадненні з Дзяржаўным сакратарыятам, місію, якая б магла спрыяць аслабленню напружанасці ў канфлікце ва Украіне, у надзеі, якая ніколі не пакідала Святога Айца, што гэта зможа ініцыяваць мірныя шляхі. Тэрміны гэтай місіі і спосабы яе рэалізацыі ў цяперашні час вывучаюцца", - з такім паведамленнем выступіў увечары 20 мая 2023 года кіраўнік Залы друку Святога Пасада Матэа Бруні.

Вяртаючыся з апостальскага падарожжа ў Венгрыю 30 красавіка 2023 года, Францішак зазначыў, што гатовы зрабіць усё магчымае дзеля міру ва Украіне. Падчас размовы з журналістамі на борце самалёту ён казаў аб тым, што Ватыкан праводзіць міратворчую місію, але не прывёў ніякіх дэталяў.

21 мая 2023, 08:10