Францішак: патрэба ў Евангеллі на старым і стомленым Захадзе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Манаская супольнасць адзначае сёлета 175-годдзе свайго адраджэння, якое адбылося ў верасні 1848 года па волі благаслаўлёнага Пія IX, у выніку зліцця двух манаскіх інстытутаў: Кангрэгацыі Святога Духа, заснаванай маладым дыяканам Клодам-Франсуа Пуларам дэ Пласам у 1703 годзе, і Таварыства Найсвяцейшага Сэрца Марыі, заснаванага Франсуа Ліберманам у 1841 годзе.
“Дзякуючы вашай гатоўнасці змяняцца і вашай настойлівасці вы засталіся вернымі духу свайго паходжання: евангелізацыя бедных, прыняцце тых місій, куды ніхто іншы не хоча ісці, аддаванне перавагі служэнню найбольш пакінутым, павага да народаў і культур, навучанне мясцовага духавенства і свецкіх да інтэгральнага чалавечага развіцця, усё ў братэрстве і прастаце жыцця і ў стараннай малітве”, - адзначыў 8 мая 2023 года ў Ватыкане Францішак.
Папа лічыць, што харызма манаскай кангрэгацыі асабліва каштоўная сёння, “у свеце, дзе выклік міжкультурнасці і інклюзіі жывы і актуальны як у Касцёле, так і па-за ім”.
“Ёсць шмат людзей, якія ўсё яшчэ маюць патрэбу ў Евангеллі, не толькі ў так званых місійных краінах, але і на старым і стомленым Захадзе”, - заўважыў Святы Айцец. Ён папрасіў манахаў “глядзець на кожнага вачыма Езуса”.
“Дазвольце яму адукоўваць вас, накіроўваць вас, падштурхоўваць вас туды, куды Ён хоча, не ставячы ўмоў, не выключаючы нікога, таму што менавіта Ён ведае, што неабходна ў кожнае стагоддзе і ў кожны момант”, - заклікаўсваіх гасцей Францішак.