Пантыфік: памятаць пра жанчын і дзяцей, якія пакутуюць ад вайны
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Вітаючы моладзь, хворых і маладажонаў Францішак пажадаў ім “захоўваць надзею ў Хрысце, якая асвячае сэнс штодзённага жыцця”. “Заклікаю ўсіх маліцца да Панны Марыі на працягу месяца, прысвечанага ёй”, - падкрэсліў ён, дадаючы: “Ёй, Суцяшальніцы засмучаных і Каралеве супакою, давяраю змучаную Украіну”.
Свае думкі да ўкраінскага народу Пантыфік скіраваў таксама падчас прывітання пілігрымаў з Польшчы. Ён падзякаваў медыкам з гэтай краіны, якія прымаюць удзел у ратаванні жыцця жанчын у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. “Святы Францішак Ксаверый навучае нас, што абвяшчэнне Евангелля на перыферыях свету заўсёды ідзе поруч з медыцынскай дапамогай і асветніцкай падтрымкай. Гэта падтрымка, які і наша малітва за мір, патрэбна таксама змучанай Украіне. Беручы ўдзел у майскіх марыйных набажэнствах, молячыся Ружанец, памятайце ў першую чаргу пра жанчын і дзяцей, якія пакутуюць ад наступстваў вайны”, - заклікаў Святы Айцец.