Пантыфік: бяспекі і стабільнасці не дасягнуць ваенным шляхам
Бяспекі і стабільнасці ніколі не дасягнуць ваенным шляхам, - падкрэсліў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая 14 мая 2023 года прайшла ў Ватыкане.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“У апошнія дні мы зноў сталі сведкамі ўзброеных сутыкненняў паміж ізраільцянамі і палестынцамі, у якіх загінулі ні ў чым не вінаватыя людзі, у тым ліку жанчыны і дзеці. Хацелася б, каб заключанае нядаўна перамір’е стала трывалым, каб зброя замоўкла, таму што бяспекі і стабільнасці ніколі не дасягнуць ваенным шляхам, а наадварот, гэта будзе працягваць разбураць усякую надзею на мір”, - сказаў Святы Айцец.
14 мая 2023, 13:21