Прэзідэнт Славеніі на аўдыенцыі ў Святога Айца
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Палітык сустрэлася таксама з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскуп Пол Рычард Галахера.
У ходзе сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце была выказана ўдзячнасць за добрыя двухбаковыя адносіны, а таксама за ўклад Каталіцкага Касцёла ў развіццё славенскага грамадства. Бакі абмеркавалі розныя пытанні міжнароднага характару, уключаючы вайну ва Украіне і яе глабальныя наступствы, а таксама палітычную сітуацыю на Заходніх Балканах і будучыя перспектывы рэгіёну ў працэсе еўрапейскага інтэграцыі.
Падчас традыцыйнага абмену падарункамі Наташа Пірц-Мусар уручыла Францішку набор славенскіх мёдаў і маленькую драўляную мадэль улея Антона Янша – славенца, піянера сучаснага пчалярства, у дзень нараджэння якога – 20 мая – па рашэнні Генеральнай асамблеяй ААН штогадова адзначаецца Сусветны дзень пчол.
Святы Айцец падарыў сваёй госце бронзавую скульптуру пад назвай Сацыяльная любоў з выявай хлопчыка, які дапамагае падняцца іншаму дзіцяці, і надпісам: Любіць дапамагаць. Сярод іншых падарункаў – некаторыя ватыканскія друкаваныя выданні, у тым ліку папскія пасланні тэму братэрства і міру.