Прэзідэнт Славеніі на аўдыенцыі ў Святога Айца

22 мая 2023 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Славенія Наташу Пірц-Мусар, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Палітык сустрэлася таксама з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскуп Пол Рычард Галахера.

У ходзе сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце была выказана ўдзячнасць за добрыя двухбаковыя адносіны, а таксама за ўклад Каталіцкага Касцёла ў развіццё славенскага грамадства. Бакі абмеркавалі розныя пытанні міжнароднага характару, уключаючы вайну ва Украіне і яе глабальныя наступствы, а таксама палітычную сітуацыю на Заходніх Балканах і будучыя перспектывы рэгіёну ў працэсе еўрапейскага інтэграцыі.

Падчас традыцыйнага абмену падарункамі Наташа Пірц-Мусар уручыла Францішку набор славенскіх мёдаў і маленькую драўляную мадэль улея Антона Янша – славенца, піянера сучаснага пчалярства, у дзень нараджэння якога – 20 мая – па рашэнні Генеральнай асамблеяй ААН штогадова адзначаецца Сусветны дзень пчол.

Святы Айцец падарыў сваёй госце бронзавую скульптуру пад назвай Сацыяльная любоў з выявай хлопчыка, які дапамагае падняцца іншаму дзіцяці, і надпісам: Любіць дапамагаць. Сярод іншых падарункаў – некаторыя ватыканскія друкаваныя выданні, у тым ліку папскія пасланні тэму братэрства і міру.
 

22 мая 2023, 11:28