Святы Айцец наведаў штаб-кватэру грамадскага тэлебачання Італіі
Упершыню ў гісторыі Пантыфік наведаў студыю італьянскага грамадскага тэлебачання RAI, каб запісаць інтэрв'ю для каталіцкай праграмы A Sua immagine, абвясціў італьянскі грамадскі вяшчальнік.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Інтэрв'ю планавалі на cакавік, але яно было адкладзена ў сувязі са шпіталізацыяй Папы ў клініку імя Джэмелі.
Прыбыўшы на белым аўтамабілі, на якім ён звычайна ездзіць, Францішак выйшаў з машыны сваім ходам, а затым сеў у інваліднае крэсла. Апладысментамі і воклічам: Viva il Papa! яго віталі вядучая праграмы Ларэна Б’янкеці і група супрацоўнікаў.
Францішак стаў першым Наступнікам святога Пятра, які наведаў рымскую тэлестудыю RAI.
Інтэрв’ю выйдзе ў эфір у наступную нядзелю, 4 чэрвеня 2023 года.
29 мая 2023, 09:26