Францішак сустрэўся з жонкамі ўкраінскіх дыпламатаў
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Сустрэча прайшла 28 чэрвеня 2023 года і насіла прыватны характар. Перад гэтым члены дэлегацыі з васямнаццаці чалавек бралі ўдзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы святога Пятра. Іх суправаджаў пасол Украіны пры Апостальскай Сталіцы Андрэй Юраш.
“Вайна – гэта заўсёды параза”, - сказаў сваім госцям Папа. Ён таксама падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства, калі будучы 11-гадовым хлопчыкам у якасці міністранта дапамагаў падчас святой Імшы ў Буэнас-Айрэсе ўкраінскаму святару.
Жонкі ўкраінскіх дыпламатаў прыбылі ў Рым, каб нагадаць пра пакуты свайго народу, выкліканыя вайной і няспыннымі ракетнымі абстрэламі гарадоў. Перад гэтым яны бралі ўдзел у паказе фільму Свабода ў агні: барацьба Украіны за свабоду, рэжысёра Яўгена Афінеўскага. За некалькі дзён да візіту ў Ватыкан члены асацыяцыі сустракаліся ў Стамбуле з Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем І.